Вход в систему

Расписание звонков:

1. 9.00 – 9.45

2. 10.00 – 10.45

3. 10.55 – 11.40

4. 12.00 – 12.45

5. 13.05 – 13.50

6. 14.00 – 14.45

7. 15.05 – 15.50

Опрос

Считаете ли вы себя культурным человеком?
Да
100%
Нет
0%
Не знаю
0%
Всего голосов: 2

      Почтовый адрес 231213, аг.Гервяты, ул. Советская, 21, Островецкого района, Гродненской области

 

Директор  8-(015)-91-74-331
Учительская 8-(015)-91-74-332

 

gervjatysc@gmail.com

 

 

Виртуальный музей "Истоки"

 

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Астравецкага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Гервяцкая сярэдняя школа”

 

Экскурсія “Наша школа ўчора і сёння”

(раённы агляд-конкурс экспазіцый “Наша школа ўчора і сёння”, прысвечаны Году навукі)

 

 

Гервяты 2017

 

Экскурсавод: Добры дзень! Мы рады вітаць вас, шаноўныя госці, у школьным музеі “Вытокі”, які быў адкрыты ў маі 2015 года. Я ўпэўнена, што вы згодны са словамі, што школа – наш другі дом. А як жа ўсё пачыналася? Якой была наша школа раней? Хто тут працаваў і вучыўся? А хто ўзначальваў  школу ў розныя перыяды яе існвання? Якіх поспехаў дасягнуў калектыў установы адукацыі? На гэтыя і іншыя пытанні вы атрымаеце адказы падчас экскурсіі, на якую запрашаюць Настачка, Алёша і іх бабуля.

(Бабуля сядзіць у крэсле. Заходзяць ўнук і ўнучка у школьнай форме з партфелямі. Захоплена, перабіваючы адзін аднаг,  распавядаюць бабулі)

Алёша:Бабуль, а ведаеш, дзе мы сёння былі?

Настачка: Давай я бабулечцы раскажу!

Алёша: Я першы пачаў!

Настачка: А я – дзяўчынка!

Алёша: Вось так заўсёды! Добра, расказвай!

Настачка:Бабуля, мы ў школе былі, там так прыгожа і цікава!

Алёша:Глядзі, што нам выпускнікі падарылі?. (Паказвае сшыткі, фламастары, ручкі)

Настачка:Бабуля, уяўляеш, а я ў званочак званіла на лінейцы. На мяне ўсе глядзелі і апладзіравалі, во!

Алёша:Ой-ой, задавака якая!

Бабуля: Ну-ну, мае даражэнькія! Не сварыцеся, калі ласка!

Настачка:Бабуля, а ты хадзіла ў школу?

Бабуля:Так, Настачка, я вельмі любіла хадзіць у школу. А ведаеце, шмат-шмат гадоў таму я, таксама як і вы, пайшла ў першы клас у школу ў Гервятах, гэтак жа падавала першы званок. Дарэчы, а вы ведаеце, што  школа ў Гервятах адкрылася вельмі даўно, яшчэ ў 1774 годзе?  Першапачаткова гэта была парафіяльная школа пры касцёлы. Ёсць вельмі цікавы прадмет, які дастаўся мне ў спадчынў яшчэ ад маёй бабулі. Такая дошка замяняла сшытак. (Паказвае вучнёўскую дошку, унукі разглядаюць дошку, спрабуюць пісаць на ёй).

Алеша: А па форме якраз, як мой планшэт.

Настачка: Бабуля, а што са школай здарылася потым?

Бабуля:З 1889 г. пачала дзейнічаць руская школа, у якой было 3 класы. У 1903 годзе ў школе вучылася каля 30-ці вучняў.

Алёша:Бабуль, а мне Васька расказваў, што раней здавалі экзамены пасля трэцяга класа. Гэта праўда?

Бабуля:Гэта так. Пасля заканчэння трох класаў трэба было здаваць экзамен папу ў Быстрыцы.

Настачка: Папу?Нічога сабе!  Бабуля, а што было далей?

Бабуля:З 1921 года заняткі ў школе вяліся па-літоўску, так як у Герятах і іх ваколіцах пражывала шмат літоўцаў, якія імкнуліся даць сваім дзецям адукацыю іменна на літоўскай мове. Школа мясцілася ў  будынку, дзе зараз знаходзіцца Гервяцкі сельвыканкам . Потым школа стала польскай, бо тут уладарылі палякі.

Алешка:І што, ты вучылася на польскай мове?

Бабуля:Я не вучылася, але вось мая мама ўсе прадметы вучыла на польскай мове, таму і падручнікі з тых часоў у мяне захаваліся (паказвае падручнікі польскай  мовы, дапаможнік да  падручніка польскай  мовы, дзеці зацікаўлена іх разглядаюць).

Настачка: Лёшка, акуратней. Бачыш, якія старонкі сцертыя…

(Алешаспрабуе чытаць, бабуля яго папраўляе)

Алёша:Нічога не разумею.

Настачка: (піхае брата ў плячо) Замаўчыш ты сёння ці не? Бабулечка працягвай…

Бабуля: У часы вайны зноў працавала літоўская школа пад кіраўніцтвам ксяндза Голіса.

Алёша: А пасля вайны?

Бабуля:Пасля вайны школа адрадзілася як беларускамоўная пачатковая. Вучылася ў ёй вучні рознага ўзросту. Пасля школа стала сямігодкай.

Настачка: Бабуля, а ты калі скончыла школу?

Бабуля: У 1956 годзе. Я, дарэчы, была ў ліку першага школьнага выпуску. Як зараз памятаю той дзень: нас 25 чалавек, дзяўчаты ў белых фартухах, хлопцы такія важныя… А вось які атэстат мне ўрачыста ўручыў дырэктар школы (паказвае атэстат).

Алёша: Дык ты вучылася ў нашай цяперашняй школе?

Бабуля: Не, ваша школа ў гэты час яшчэ толькі будавалася. А дзейнічаць яна пачала ў 1963 годзе.

(Алёша знаходзіць на палічцы шкатулку з грашыма. Бабуля заўважае гэта)

Дарэчы,  да  1957 годзе навучанне было платным.

Алёша: Бабуля, вось сёння ў нас на лінейцы выступала дырэктар Трышына Валянціна Вацлаваўна, а тады ў школе дырэктар быў?

Бабуля:Так, быў. 3 верасня 1956 года ўзначаліў школу Эдуард Міхайлавіч Пяткевіч. Ён, дарэчы, удастоены звання “Заслужаны настаўнік БССР”.   А які цудоўны хор  настаўнікаў арганізаваў Эдуард Міхайлавіч!  Ні адзін дыплом артысты атрымалі.Потым школу ўзначаліў Уладзімір Пятровіч Ступакоў. У 2003 годзе эстафету кіраўніцтва пераняла Мацко Наталля Іванаўна. Яна, дарэчы,  узнагароджана нагрудным знакам “Выдатнік  адукацыі”.

Алёша: А нам настаўніца расказвала, што ў нашай школе быў сам Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка!

Настачка: Нам таксама пра гэта гаварылі. Прэзідэнт прызджаў паглядзець на першы ў нашым раёне аграгарадок.

Бабуля:Вось бачыце, якая знакамітая ваша  школа!

Алёша:Бабуль, а ведаеш, што нам наша настаўніца сказала? Што ў школе цяпер вучыцца 104 вучні і працуюць 23 настаўнікі. Шмат, праўда?

Бабуля: Не так і шмат. Быў час, калі ў школе навучалася каля 400 вучняў.

Алёша:А  яшчэ нам казалі, што школа ў 2010 годзе заняла першае месца ў конкурсе "Цвіці, мой край".

Настачка:А ў 2011 годзе стала лепшай установай адукацыі ў раёне.

Бабуля: Так, Гервяцкая школа і раней славілася,  і цяпер вядома сваімі поспехамі і перамогамі. А галоўнае багацце школы – гэта вы, яе вучні.

Настачка:Бабулечка, я абяцаю, што  буду добра вучыцца, каб праславіць нашу школу.

Алёша:І я. Насця, пабеглі разгледзім кнігі, што нам падарылі. Да пабачэння, бабуля. Мы цябе любім.

Бабуля: Бяжыце, непаседы! Да пабачэння. А мне ўспомніліся паэтычныя радкі:

На скрыжаванні нялёгкіх жыццёвых дарог

Ёсць два будынкі, якія душу саграваюць -

Родная школа і бацькавай хаты парог,

Яны нас праводзяць, яны нас заўсёды чакаюць.

Экскурсавод. Вось і закончылася наша экскурсія, а вось  гісторыя Гервяцкай школы працягваецца. І ствараем яе мы самі: вучні, педагогі, бацькі. Дзякуй за ўвагу!

 

  http://www.region.grodno.by/ru/god_kult_itogi/